У Беларусі знік прэпарат для людзей з біпалярным разладам

У аптэках знік літый

У аптэках знік літый / tabletka.by

Напачатку снежня 2025 года з беларускіх аптэк знік літый — прэпарат для лячэння біпалярнага афектыўнага разладу. У Беларусі літый прадаецца ў таблетках пад гандлёвай назвай "Седаліт" — менавіта ён стаў недаступны, паведамляюць "Белыя халаты".

Да нядаўняга часу можна было набыць літый беларускай вытворчасці пад назвай "Літацэл", аднак з 2022 года рэгістрацыя прэпарата не абнаўлялася, і вытворца яго больш не выпускае. Альтэрнатыўных формаў або іншых пастаўшчыкоў, па сутнасці, няма, сцвярджаюць "Белыя халаты".

Пры гэтым літый фармальна застаецца зарэгістраваным, ліцэнзія дзейнічае, і лекары могуць працягваць яго прызначаць. Паводле інфармацыі медыкаў, у стацыянарах, магчыма, яшчэ захаваліся запасы, але амбулаторныя пацыенты набыць лекі ў аптэках не могуць.

Афіцыйных паведамленняў ад Міністэрства аховы здароўя або "Белфармацыі" не было. Паводле крыніц "Белых халатаў", дакументы на пастаўку былі аформленыя "не зусім правільна", з-за чаго чарговая партыя прэпарата расійскай вытворчасці не паступіла ў аптэкі. Калі літый з’явіцца — пакуль невядома.

Сітуацыю "Белым халатам" пракаментаваў псіхіятр Уладзімір Пікірэня.

— У сярэдзіне XX стагоддзя было выяўлена, што літый дапамагае людзям з біпалярным разладам. Першае рандомізаванае кантраляванае даследаванне (РКД), якое паказала яго эфектыўнасць, было апублікавана ў 1954 годзе. У 1970 годзе FDA ухваліла яго выкарыстанне ў ЗША для лячэння вострай маніі, а ў 1974 годзе — для прафілактыкі абвастрэнняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.