У эпоху “МакДоналдса” такога не было: Mak.by адкрыўся ў раённым цэнтры Беларусі
Выбар Mak.by прыпаў на Баранавічы / Mak.by
У Баранавічах на вуліцы Савецкай, 96 пачаў працу рэстаран хуткага абслугоўвання Mak.by, які стаў першым, адкрытым у раённым цэнтры Беларусі.
Рэстаран рэалізаваны ў фармаце, распрацаваным спецыяльна для рэгіянальных гарадоў. Таксама працуе Mak.Drive. У памяшканні ўсталяваныя кіёскі самаабслугоўвання і лічбавыя меню.
Паводле паведамлення прэс-службы, у новым Mak.by створана 68 працоўных месцаў, з якіх 43 супрацоўнікі — жыхары Баранавіч.
Нагадаем, што Mak.by з’явіўся на месцы амерыканскай сеткі McDonald’s, якая працавала ў Беларусі з 1996 года. Фастфуд пакінуў рынак у 2022 годзе — адначасова з сыходам з Расіі. Гэта адбылося пасля пачатку паўнамаштабнай вайны супраць Украіны, у якой Беларусь выступіла суагрэсарам.
У 2024 годзе Mak.by была набыта беларускай кампаніяй "Кволіці Фуд".