Трамп апублікаваў першае фота Мадура пасля яго захопу сіламі спецназа ЗША
Нікалас Мадура / truthsocial.com/@realDonaldTrump
У сваім афіцыйным акаўнце ў Truth прэзідэнт ЗША Дональд Трамп апублікаваў першае фота Нікаласа Мадура, захопленага спецназам.
Нагадаем, што аперацыя па захопе нелегітымнага прэзідэнта ў сталіцы Венесуэлы Каракасе доўжылася ўсяго 30 хвілін. Разам з ім была захоплена і яго жонка. Ужо 5 студзеня 2026 года яны паўстануць перад амерыканскім судом.
Трамп заявіў, што ЗША на першы час будуць кіраваць Венесуэлай. Дзяржаўны сакратар Рубіа ўжо паразмаўляў з віцэ-прэзідэнткай краіны.