У ноч на сераду ў Беларусі будзе да -14

Зіма, ілюстрацыйнае фота

Зіма, ілюстрацыйнае фота / t.me/soligorsk_mp/

У сераду, 7 студзеня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

Уначы месцамі пройдзе невялікі снег. Зранку і ўдзень пераважна па паўднёвым усходзе краіны часам прагназуецца снег. Уначы і зранку месцамі будзе слабы туман. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер чакаецца няўстойлівы слабы.

Уначы тэрмометры пакажуць 5-10 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях будзе -11...-14 градусаў. Удзень прагназуецца 3-8 градусаў марозу.

8 студзеня будзе воблачна, уначы — з праясненнямі. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег. Па поўдні Беларусі ўдзень чакаецца моцны снег, мокры снег, па паўднёвым усходзе — слабы галалёд. У асобных раёнах краіны ўдзень прагназуецца завіруха. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-ўсходні, паўночны ўмераны, удзень — парывісты, у асобных раёнах — моцны парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 са знакам мінус, пры праясненнях чакаецца да 16 градусаў марозу, па паўднёвым усходзе месцамі будзе 6-7 градусаў ніжэй за нуль. Удзень тэрмометры пакажуць -4...-11 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.