У Карэліцкім раёне ратавальнікі вызвалілі са снежнага палону турыстычны аўтобус
Аўтобус, які выцягваюць ратавальнікі / МНС
Больш за 100 транспартных сродкаў: аўтамабіляў хуткай дапамогі, аўтобусаў, легкавых і грузавых аўто — вызвалілі са снежных заносаў падраздзяленні МНС, паведамляе прэс-служба ведамства.
У Карэліцкім раёне каля вёскі Азёрскае ў снезе загруз турыстычны аўтобус. У яго салоне было 48 чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей. Ратавальнікі выцягнулі аўтобус з заносу. Пацярпелых у здарэнні няма, пасля буксіроўкі аўтобус працягнуў рух па сваім маршруце.
Каля вёскі Лапацічы Слаўгарадскага раёна і ў Бешанковіцкім раёне паблізу вёскі Траяны ратавальнікі прыбіралі дрэвы, якія зваліліся на праезную частку аўтадарогі.