Метрапалітэн расказаў, чаму ў мінскім метро сінія цягнікі
Станцыя метро "Акадэмія навук" / Мінскі метрапалітэн
З моманту адкрыцця Мінскага метрапалітэна ў 1984 годзе электрацягнікі заўсёды былі сіняга колеру. Але гэта не азначае, што іншыя колеры для афарбоўкі цягнікоў метро не разглядаліся.
У Мінскім метрапалітэне расказалі, чаму спыніліся на блакітных вагонах.
Колер выбралі на Мыцішчынскім машынабудаўнічым заводзе. Ён пастаўляў цягнікі для метрапалітэнаў Савецкага Саюза яшчэ задоўга да з’яўлення метро ў Мінску, і ўсе яны былі сіне-блакітнымі.
"Гэты колер лічыцца самым спакойным для ўспрымання. Афарбоўка ўсіх мадыфікацый цягнікоў Мыцішчынскага завода заставалася нязменнай, вагоны былі сіне-блакітнымі", — кажуць у Мінскім метрапалітэне.
Але ў канцы 1970-х канструктары Мыцішчынскага машынабудаўнічага завода эксперыментавалі з афарбоўкай і фарбавалі вагоны вопытных цягнікоў былі не толькі сіні, але таксама ў жоўты і зялёны колеры. Але па выніках эксперыменту спыніліся на звыклым для нас сінім варыянце.