ЗША не знялі санкцыі з "Боінга" Лукашэнкі

Самалёт кампаніі "Белавія" / t.me/MinskNationalAirport/
Восем самалётаў Boeing беларускай авіякампаніі "Белавія" выведзеныя з-пад санкцый ЗША. Аднак на іх па-ранейшаму дзейнічаюць пэўныя абмежавані.
Паводле Бюро прамысловасці і бяспекі (BIS) Мінгандлю ЗША, разблакаваным бартам дазволілі выконваць міжнародныя рэйсы. Таксама знятыя забароны на тэхнічнае абслугоўванне, рамонт, мадэрнізацыю і пастаўку запчастак.
Але дазвол не распаўсюджваецца на палёты на Кубу, у Іран, Паўночную Карэю, Расію, Сірыю, акупаваны Крым і самаабвешчаныя "ДНР" і "ЛНР". Таксама выведзеныя з-пад санкцый "Боінгі" нельга выкарыстоўваць для перавозкі "любых тавараў, якія могуць падтрымліваць вайсковыя дзеянні Расіі супраць Украіны".
Яшчэ адзін нюанс: Boeing 737 з бартавым нумарам EW-001PA, які выкарыстоўвае Лукашэнка, застаўся пад санкцыямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.