"Скажыце, калі пачынаць!": ці гатовая Еўропа адмовіцца ад гандлю з Расіяй — эфір

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, у чарговы раз расчараваўшыся ў Пуціне, заявіў, што гатовы імгненна ўвесці жорсткія санкцыі адносна Расіі. Імгненна, але пасля таго, як краіны Еўрасаюза цалкам адмовяцца ад набыцця расійскіх энеграносбітаў. Не раней. Што праўда, Трампу весці перамовы з Лукашэнкам, які не хавае сваёй падтрымкі і дапамогі Пуціну ў вайне з Украінай, ніякім чынам не перашкаджае пазіцыя Еўропы па гэтым (перамоўным) пытанні. Магчыма, гэта і добра, бо пазіцыя Трампа дазваляе выцягваць з лукашэнкаўскіх турмаў палітвязняў, а пазіцыя еўрапейская — не. Адно: не ўсе вызваленыя палітвязні задаволеныя ўмовамі вызвалення, калі яны магчымыя толькі адначасова з прымусовай дэпартацыяй з краіны.
Ці гатовая Еўропа выканаць патрабаванні Трампа дзеля ўзмацнення сумеснага ціску на Расію? Ці адпавядае ўзроўню выклікаў рэакцыя краін ЕС на расійскія дроны ў паветры Польшчы ды іншых краін NATO? Калі чакаць адкрыцця межаў з Беларуссю, пры чым тут Кітай і працэс вызвалення палітвязняў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.