Легендарны распрацоўшчык відэагульняў загінуў у аўтакатастрофе
Вінс Зампела, легендарны распрацоўшчык відэагульняў / Gilbert Flores / Contributor / Getty Images
У аўтакатастрофе загінуў легендарны распрацоўшчык відэагульняў Вінс Зампела. Яму было 55 гадоў.
Зампела стаяў ля вытокаў франшызы Call of Duty, будучы кіраўніком студыі Infinity Ward. Пазней ён стаў сузаснавальнікам студыі Respawn Entertainment, пад ягоным кіраўніцтвам былі створаныя такія хіты, як Titanfall, Apex Legends і STAR WARS Jedi: Fallen Order.
На момант гібелі Зампела ўзначальваў студыю DICE (Electronic Arts) і ўдзельнічаў у распрацоўцы новай часткі легендарнай серыі — Battlefield 6.