Платформа Steam выдаліла гульню беларускага распрацоўшчыка
Гульня Misery
Платформа для продажу гульняў Steam выдаліла гульню Misery, створаную беларускім распрацоўшчыкам Platypus Entertainment. Яна была натхнёная серыяй Stalker ад украінскай студыі GSC Game World. Менавіта яна і абвінаваціла беларускага аўтара ў выкарыстанні кантэнту без дазволу.
19-гадовы стваральнік гульні адмаўляе запазычанні і сцвярджае, што Misery не выкарыстоўвае персанажаў, музыку ці код з Stalker.
Таксама выявілася, што ў Discord-канале Misery знайшлі падтрымку ўварвання Расіі ва Украіну: карыстальнікі спамілі літару "Z" у чат, у галоўнага мадэратара быў значок "ZOV", а адной з рэакцый у чаце быў лагатып ПВК "Вагнер".
Platypus Entertainment мае намер аспрэчыць гэтае рашэнне.
“Misery — гэта зусім іншая канцэпцыя, дзеянне якой адбываецца ў выдуманай Рэспубліцы Заслаўе і не мае ніякага дачынення да сусвету S.T.A.L.K.E.R., Чарнобыля і г.д. Misery не выкарыстоўвае персанажаў, сюжэт, сюжэтныя лініі, рэсурсы, монстраў, музыку, код і г.д. са сваіх гульняў. Мы лічым, што гэта злоўжыванне становішчам буйной карпарацыі ў дачыненні да дробных незалежных распрацоўшчыкаў, і гэтага не павінна быць”, — адзначылі распрацоўшчыкі ў сваёй апошняй публікацыі ў Steam.