Зборная Украіны па Dota адмовілася гуляць у чэмпіянаце свету праз беларусаў
Кіберспорт, фота ілюстрацыйнае / Dean Do
Зборныя каманды Украіны ў некалькіх дысцыплінах адмовіліся ад удзелу ў чэмпіянаце свету па кіберспорту праз удзел беларусаў, якія будуць выступаць пад афіцыйным сцягам. Украінцы не будуць браць удзел у спаборніцтвах па Dota 2, Mobile Legends: Bang Bang (жанчыны) і PUBG Mobile.
"Мы неаднаразова звярталіся да Міжнароднай федэрацыі кіберспорту з заклікам прымяняць прынцып нейтральнага статусу да прадстаўнікоў краін, звязаных з узброенай агрэсіяй супраць Украіны, аднак на гэтым этапе кампрамісу дасягнута не было", — гаворыцца ў афіцыйнай заяве Федэрацыі кіберспорту Украіны.
У той жа час каманда ад Украіны будзе ўдзельнічаць у спаборніцтвах па Counter-Strike 2, бо ў гэтай дысцыпліне каманда ад Беларусі не кваліфікавалася.