Кіберспартакіяда ў Гомелі пройдзе на мяжы з "экстрэмізмам"

"Мір танкаў"

"Мір танкаў"

У Гомеле пройдзе "кіберспартакіяда". Акрамя Counter-Strike 2 і Dota 2 у праграме спаборніцтваў — "Мір танкаў", стваральнікаў якога ў Расіі збіраюцца прызнаць "экстрэмістамі". А актывы выдаўца гульні — кампаніі "Леста" — хочуць нацыяналізаваць.

Актывы "Леста", якая, акрамя World of Tanks займаецца яшчэ і World of Warships і Tanks Blitz, былі арыштаваныя некалькі дзён таму. Сутнасць прэтэнзій да кампаніі пакуль неясная. Там кажуць, што "праблема вырашаецца" і "працоўныя працэсы ідуць у стандартным рэжыме": "Мы нічога не парушылі і нам няма чаго баяцца".

Раней "Леста" ўваходзіла ў склад Wargaming, кіпрскага распрацоўшчыка з беларускімі каранямі. У 2022 годзе Wargaming вырашыў сыйсці з беларускага і расійскага рынкаў. Гэтая частка бізнесаў кампаніі была прададзеная "Лесце".

Днямі прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі, які цяпер працуе ў Расіі, заявіў, што "адзін з топ-менеджараў кампаніі Wargaming <...> прафінансаваў няўдалую спробу дзяржаўнага перавароту на суму 296 тысяч долараў":

"Трэба разумець, што ў 2020 годзе, ад якога ўжо аж зубы зводзіць, у адной запрэжцы з замежнай агентурай да ўлады рвалася буйная па беларускіх мерках буржуазія. І гэтая праслойка сваіх спробаў не пакіне. Пакуль проста ўзялі часовую перадышку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.