У Беларусі зрабілі настольную гульню пра партызанаў

"Партызанская" настолка

"Партызанская" настолка / БЕЛТА

Нацыянальная акадэмія навук выпусціла настолку пра партызанаў.

Згуляць можна за аднаго з чатырох Герояў Савецкага Саюза: Бацьку Міная, Пятра Машэрава, Васіля Каржа ці Кірыла Арлоўскага.

Гульнявое поле — гэта мапа Беларусі, на якой абазначаныя партызанскія зоны. Старт — на Віцебшчыне, дзе партызанскі рух атрымаў найбольш масавае развіццё.

На полі ёсць клеткі "Партызанскія аэрадромы", што дазваляюць зрабіць рывок наперад, і "Карныя аперацыі", што выводзяць гульца з гульні. А таксама клеткі са складамі зброі і прадуктаў харчавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.