Божухна, які монстр! Паглядзіце, якога сома выцягнулі з Прыпяці
 
  220 сантыметраў і 80 кілаграмаў / fishingby.com
Яшчэ аднаго гіганцкага сома вылавілі ў Прыпяці. Мінчук выцягнуў 80-кілаграмовую рыбу даўжынёй 220 сантыметраў. Ён змагаўся з сомам каля 30 хвілін.
Рыбак пабіў свой уласны рэкорд — раней ён выцягнуў з Прыпяці сома вагой 54 кілаграмы.
Зрабіўшы некалькі фота і відэа, сома адпусцілі назад у раку.
 
     
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
