Літоўскія памежнікі вылавілі плыт з беларускай кантрабандай

Плыт з кантрабанднымі цыгарэтамі

Плыт з кантрабанднымі цыгарэтамі / vsat.lrv.lt

Літоўскія памежнікі вылавілі ў Нёмане плыт, на якім з Беларусі былі адпраўленыя кантрабандай 640 пачкаў цыгарэт. Пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная служба Літвы.

Плыт быў замаскаваны пад снег і лёд. У рацэ яго заўважылі каля вёскі Бугеда Лаздзійскага раёна, дзе мяжа паміж Літвой і Беларуссю праходзіць па Нёмане. У Літве пачалі адміністрацыйную справу па факце парушэння парадку набыцця і перавозкі падакцызных тавараў, вядзецца расследаванне.

Дарэчы, сёння ў Літве таксама зафіксавалі першую сёлета паветраную кантрабанду — метэазонд з беларускімі цыгарэтамі. Там памежнікі выявілі каля 3000 пачкаў цыгарэт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.