Лукашэнка "катэгарычна асудзіў акт амерыканскай агрэсіі супраць Венесуэлы”

Нікалас Мадура і Аляксандр Лукашэнка

Нікалас Мадура і Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка "катэгарычна асудзіў акт амерыканскай агрэсіі супраць Венесуэлы". Пра гэта паведаміла ягоная прэс-сакратарка Наталля Эйсмант.

“Пра наступствы Аляксандр Лукашэнка казаў зусім нядаўна ў інтэрв’ю якраз амерыканскім журналістам. У прыватнасці, пра тое, што "гэта будзе другі В’етнам. І амерыканцам ён не патрэбны", — заявіла Эйсмант.

Ранкам 3 студзеня стала вядома, што ўлады ЗША нанеслі некалькі ўдараў па аб’ектах у Венесуэле. Прэзідэнт краіны Дональд Трамп таксама паведаміў пра “захоп” і вываз з краіны прэзідэнта Нікаласа Мадуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.