І сынка таксама. Мінюст ЗША апублікаваў спіс абвінавачаных па справе Мадура

Мадура з жонкай

Мадура з жонкай / Reuters

Акрамя нелегітымнага прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура і яго жонкі Сіліі Адэлы Флорэс дэ Мадура, Міністэрства юстыцыі ЗША абвінавачвае ў наркагандлі сына Мадура — Нікаласа Эрнэста, былога міністра замежных спраў Венесуэлы Рамона Радрыгеса Часіна, міністра ўнутраных спраў і юстыцыі Дыясдада Кабэльё і Эктара Герэра, якога ЗША лічаць кіраўніком злачыннага картэля Tren de Aragua.

Абвінавачанні апошняму былі прад’яўленыя ў ЗША яшчэ ў сярэдзіне снежня 2025 года. Усе яны абвінавачваюцца ў арганізацыі наркагандлю.

Нагадаем, што 3 студзеня спецпадраздзяленні ЗША правялі паспяховую аперацыю па арышце Нікаласа Мадура непасрэдна ў цэнтры сталіцы Венесуэлы — Каракасе. Генеральны пракурор ЗША прад’явіць яму абвінавачанні ўжо 5 студзеня 2026 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.