Мінск — адзін з самых танных буйных гарадоў свету

Мінск

Мінск / ШІ

У абноўленым рэйтынгу самых дарагіх гарадоў свету Мінск заняў 411 месца з 479. Гэта робіць сталіцу Беларусі адным з самых недарагіх буйных гарадоў для жыцця.

Для параўнання, сталіцы суседніх краін размясціліся значна вышэй: Рыга — 244-е месца, Варшава — 257-е, Вільня — 260-е, Масква — 290-е. А вось Кіеў аказаўся крыху таннейшым за Мінск, заняўшы 412-е месца.

Рэйтынг складалі адносна паказчыкаў Нью-Ёрка (яму прысвоілі 100%). Цікава, што сам амерыканскі мегаполіс цяпер толькі на 7-м месцы па кошце жыцця, а лідзіруюць адразу шэсць швейцарскіх гарадоў: Цюрых, Жэнева, Базэль, Лазана, Лугана і Берн.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.