Беларусаў раздражняе рэклама казіно і азартных гульняў

Казіно / pixabay.com
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю правяло даследаванне, каб высветліць, якая рэклама больш за ўсё раздражняе беларусаў. З вялікім адрывам першае месца заняла рэклама казіно і азартных гульняў — супраць яе выказалася больш за 85% удзельнікаў апытання.
Таксама беларусам не падабаецца рэклама піва і слабаалкагольных напояў — на яе скардзіліся 32,6% апытаных. Амаль так жа моцна раздражняе рэклама моцнага алкаголю. Замыкае спіс раздражняльнікаў рэклама лекаў і БАДаў.
Некаторыя ўдзельнікі апытання таксама адзначалі, што часам рэкламу ў транспарце размяшчаюць на замежнай мове без перакладу на беларускую або рускую. Сярод іншых прэтэнзій — занадта яркае святло рэкламных шчытоў, на гэта скардзіліся пераважна мінчане.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.