Беларусаў амаль перастала хваляваць вайна, затое больш — уласны дабрабыт

Свежыя даныя Цэнтра новых ідэй

Свежыя даныя Цэнтра новых ідэй / belarusfacts.by

Беларусы сталі менш баяцца вайны ў рэгіёне, але мацней турбавацца пра ўласную кішэню і дабрабыт. Такія даныя прыводзіць Цэнтр новых ідэй у даследаванні “Вобраз беларускага рэжыму: агрэсар ці апякун”.

Лічбы паказваюць, што ў 2025 годзе пагроза ўдзелу Беларусі ў вайне застаецца актуальнай толькі для 28% апытаных. У красавіку 2022 года ўзровень хвалявання з гэтай нагоды быў у два разы вышэйшы.

Белорусов почти перестала волновать война, зато больше собственное благополучие

З пачаткам поўнамаштабна вайны Расіі супраць Украіны ў 2022 годзе беларускі рэжым на міжнароднай арэне ўсё часцей называлі суагрэсарам, але ўнутры краіны замацаваўся вобраз міратворцы. За апошні час запыт на бяспеку пачаў зніжацца, а запыт на эканамічную справядлівасць і палітычную лібералізацыю — расці.

Пры гэтым беларусы лічаць, што ўлада хутчэй спраўляецца са сваімі абавязкамі.

Белорусов почти перестала волновать война, зато больше собственное благополучие

Беларусы ўпэўнены, што ўлада ў першую чаргу абараняе свае інтарэсы. Гэта можа сведчыць пра крызіс легітымнасці.

Белорусов почти перестала волновать война, зато больше собственное благополучие

Пры гэтым большасць не здолела адказаць на пытанне, якія поспехі былі ў Беларусі за апошнія 5 гадоў.

Такія паводзіны патэнцыйна ўказваюць на калектыўную стратэгію замоўчвання. Яна ўласцівая супольнасцям, якія не маюць магчымасці для асэнсавання траўматычнага досведу.

Белорусов почти перестала волновать война, зато больше собственное благополучие

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.