У Літве пагоршылася стаўленне да беларусаў — сацапытанне

Літва / Литва / pexels.com

Літва, ілюстрацыйнае фота

Стаўленне да грамадзян Беларусі і Расіі ў Літве за апошнія два гады пагоршылася. Гэта паказалі вынікі даследавання, праведзенага Літоўскім інстытутам сацыялогіі, заўважыла "Новая газета. Балтыя".

Згодна са звесткамі сёлетняга апытання, побач з мігрантамі з Беларусі не хацелі б жыць 23% апытаных літоўцаў (у 2023 годзе — 18%). Расіян у суседзях не жадаюць бачыць 42% літоўцаў (два гады таму — 35%).

Працаваць разам з беларусамі не хочуць 20% рэспандэнтаў (раней іх было 12%).

Аднак самай стыгматызаванай групай у Літве застаюцца ромы. Суседзіць з імі не хочуць 59% апытаных, працаваць разам — 46%.

Дарэчы, сёлета ў апытаннеі ўпершыню трапілі грамадзяне краін Цэнтральнай Азіі. Яны адразу сталі адной самых непрымальных груп для мясцовых жыхароў: жыць па суседстве з мігрантамі з Цэнтральнай Азіі не хочуць 43% апытаных, працаваць — 32%.

У Літве пагоршылася стаўленне да беларусаў — сацапытанне
Вынікі сацыялагічнага апытання

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.