Моладзь — іншая. Як дзяржава выхоўвае лаяльных беларусаў

На встрече с ветеранкой 

На встрече с ветеранкой  / zhodinonews.by

Беларуская моладзь — ужо не такая апалітычная, як была раней. І гэта не значыць, што сярод яе многія хлопцы і дзяўчаты выступаюць супраць палітыкі Лукашэнкі. Пра гэта ў інтэрв'ю Еўрарадыё папярэджвае сацыёлаг Філіп Біканаў.


Занадта лаяльная моладзь

— З моладдзю дакладна нешта адбываецца і гэтая тэма — досыць недаследаваная.

Яшчэ паўгода-год таму даследчыкі, як, напрыклад, мой калега з iSANS Максім Кудрэвіч і мая каманда, калі глядзелі на вынікі Chatham House, звярнулі ўвагу, што маладыя людзі (узроставыя група ад 18 да 24 гадоў) — нейкія падазрона лаяльныя. Яны часцей займаюць прарэжымную пазіцыю ці нават прарасійскую пазіцыю, радзей глядзяць нейкія медыя. І гэта досыць консистентная гісторыя, якую можна назіраць ва ўсіх даступных даследаваннях.

Дома кажуць — "асцярожней", у школах — ідэалагічная праца

Змена пакаленняў часта суправаджаецца зменай рэжымаў. У 2020 годзе мы бачылі на вуліцах шмат маладых людзей, якія выйшлі на пратэсты супраць палітыкі Лукашэнкі. Ці можна меркаваць, што яны сфарміруюць новую апазіцыю ў краіне?

— Тут важна разумець, што ў 2020-м на вуліцы выйшлі не толькі пратэстоўцы, — тлумачыць Філіп Біканаў. — Праўладная частка грамадства таксама ўсвядоміла сябе як нейкую сацыяльную групу з больш-менш выразнымі межамі. Як мне здаецца, тады яны ўпершыню за ўсё існаванне незалежнай Беларусі адчулі для сябе нейкую экзістэнцыяльную пагрозу. Як я разумею, пайшла нейкая сістэмная праца па частцы моладзі. Вельмі шмат "чырвона-зялёных" з'явілася ў Ціктоку і Instagram. Я не асабліва сачу за сацыяльнымі сеткамі школ і ўніверсітэтаў, але падазраю, што і там іх нямала.

Мне цікава, як прайшло дзяцінства маладых людзей, якіх мы бачылі на пратэстах у 2020 годзе, улічваючы, што большая частка беларусаў была даволі апалітычнай. Верагодна, яны проста далучыліся да дзвіжухі і досыць хутка з яе выйшлі, як і значная частка беларускага грамадства.

Тыя, хто пратэставаў гадамі — проста трапляюць у ядро пратэсту, і іх было вельмі шмат.

Але большасць беларусаў, як я ўжо сказаў, не тое каб вельмі актыўныя. І я думаю, беларус, які хутка страціў цікавасць да палітычнай дзвіжухі, растлумачыў сваім дзецям, што, маўляў, вось тут не спрацавала – давай асцярожней (я не ведаю, і гэта трэба вывучаць). У той жа час у навучальных установах з'явілася больш усяго лаяльнага, "чырвона-зялёнага" — ну і вось вырасла такое пакаленне. А можа быць, дзяржава сапраўды прапануе для моладзі нешта больш добрае, але што менавіта пакуль не вельмі зразумела.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.