“Усе паліцыянты — вырадкі”? Эфір пра палітычную і апалітычную моладзь

Ліза Пракопчык / Еўрарадыё
Прайшоў месяц пасля публічнай сваркі на канферэнцыі Новай Беларусі, калі віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады і сяброўка фракцыі “Моладзевы наступ” Ліза Пракопчык адкрыта выступіла супраць ідэй ціску прадстаўніка ініцыятывы BELPOL Уладзіміра Жыгара, выкрыкнуўшы ў залю “ACAB!” (абрэвіятура all cops are bastards — “усе паліцыянты — вырадкі”). У адказ Жыгар падаў на яе скаргу ў КР, але што ў выніку? І ці змянілася камунікацыя паміж удзельнікамі канфлікту за гэты час?
Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з самой Лізай.
Таксама пагаворым пра дыскусію вакол прымусовай высылкі вызваленых палітвязняў; чаму беларуская моладзь усё часцей адварочваецца ад палітыкі і дзе недапрацоўваюць у гэтым сэнсе медыя і дэмсілы?
Асобная тэма — канцэрт расійскага рэпера Мота ў Мінску, паслухаць якога прыйшлі 120 тысяч чалавек, нягледзячы на яго прапуцінскую пазіцыю? Гэта ўвогуле нармальна, а калі не — дзе альтэрнатыва?
Эфір пачнецца у 14:00 па Мінску, задавайце пытанні!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.