Як “заклапочанасць” Еўрапарламента дапаможа беларусам захаваць Беларусь — эфір
Анатоль Лябедзька / Еўрарадыё
Пакуль Лукашэнка лётаў у М’янму ды Алжыр з аманам, прадстаўнікі дэмакратычных сіл ладзілі сустрэчы ў краінах ЕС ды прэзентацыі розных нібыта важных дакументаў на сур’ёзных пляцоўках кшталту Еўрапарламента. А яшчэ займаліся пашырэннем складу Альянсу дэпутацкіх груп “За дэмакратычную Беларусь” — да ўжо існуючых далучыліся групы ў Нарвегіі і Малдове. Жыццё віруе. Нават Каардынацыйная рада ажыла і не толькі заявіла пра пачатак падрыхтоўкі ды чарговых “протапарламенцкіх” выбараў, але і нібыта нейкія праекты законаў дэлегаты пачалі разглядаць.
У чым унікальнасць Альянсу дэпутацкіх груп “За дэмакратычную Беларусь” і якія беларускія пытанні яны сапраўды здольныя вырашаць? Ці стаіць нешта рэальнае за заявамі Еўрапарламента пра падтрымку беларускага народа ў яго змаганні з рэжымам Лукашэнкі і куды пойдуць чарговыя 30 мільёнаў еўра падтрымкі беларускай супольнасці ад ЕС? Чым адметны ваяж Лукашэнкі па краінах “далёкай дугі” і ці ёсць будучыня ў Каардынацыйнай рады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька ў 14:00.