“Любоў да аўтарытарызму”. Адкуль яна ў моладзі і што пайшло не так? Эфір
Ліза Пракопчык / Еўрарадыё
Усё часцей гучыць, што беларуская моладзь становіцца больш лаяльнай да ўлады: у TikTok — чырвона-зялёныя трэнды, у школах — новыя ідэалагічныя правілы, у грамадстве — апатыя пасля 2020 года. Пакаленне, якое падчас пратэстаў было падлеткамі, уваходзіць у дарослае жыццё ўжо з іншымі чаканнямі і іншай карцінай свету. Чаму частка маладых прымае аўтарытарную логіку? Што ім прапануе рэжым — і чаго ім не даюць дэмакратычныя сілы?
Пра гэта і не толькі размаўляем з нашай госцяй — віцэ-спікеркай Каардынацыйнай рады і сяброўкай фракцыі “Моладзевы наступ” Лізай Пракопчык. 29 лістапада яна выступіць на Belarus Future Unconference 2025. NextGen Edition з тэмай: “Як адбіць любоў да аўтарытарызму ў беларускай моладзі?”
Пра тэндэнцыі, рызыкі і магчымасці для новага пакалення, а таксама пра тое, як вярнуць моладзі цікавасць да дэмакратычных ідэй — слухайце і глядзіце ў чарговым эфіры Еўрарадыё.
Стрым пачнецца а 15-й па Мінску, задавайце пытанні!