Прызначаная дата выбараў у Каардынацыйную раду 4-га склікання

каардынацыйная рада

Каардынацыйная рада, ілюстрацыйнае фота / Belsat

Каардынацыйная рада прыняла рашэнне прызначыць дату выбараў у КР 4-га склікання. Выбары адбудуцца цягам трэцяга тыдня мая 2026 года.

Раней гэтую дату прапанавала "кіруючая кааліцыя".

Як абмяркоўвалася на пасяджэнні КР, прагаласаваць можна будзе на працягу сямі дзён. Як і мінулым разам, усё будзе арганізавана праз Belarus ID (раней у "Новай Беларусі", цяпер — у аплікацыі "Свае").

Дэталёвае палажэнне аб выбарах будзе апублікавана пазней пасля ўнясення ў яго адпаведных змен.

У Каардынацыйнай радзе падкрэсліваюць, што імкнуцца да адкрытага і празрыстага выбарчага працэсу і абяцаюць рэгулярна інфармаваць грамадскасць пра ход выбарчай кампаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.