У пракуратуры Польшчы назвалі прычыны смерці Мікіты Мелказёрава

Мікіта Мелказёраў

Мікіта Мелказёраў / Еўрарадыё

У пракуратуры Польшчы расказалі аб прычынах смерці журналіста Мікіты Мелказёрава.

Падчас ускрыцця цела былі выяўленыя змены, выкліканыя хранічным захворваннем, перадае "Белсат". Пра якое менавіта захворванне ідзе гаворка, у пракуратуры не ўдакладнілі.

Як паведаміў прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы Пётр Антоні Скіба, даследаванні паказалі, што смерць наступіла не ў выніку траўмы. Справа аб ненаўмысным забойстве была прыпыненая да канчатковага медыцынскага заключэння па выніках судова-медыцынскай і таксікалагічнай экспертызы.

Блогер і журналіст Мікіта Мелказёраў памёр ва ўзросце 37 гадоў у ноч на 21 снежня. Самымі вядомымі яго праектамі былі "Жыццё маліна" і "Загляне сонца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.