Вярхоўны лідар Ірана ўпершыню з’явіўся на публіцы з пачатку вайны з Ізраілем
Аятала Алі Хаменеі / DW
5 ліпеня вярхоўны лідар Ірана Алі Хаменеі ўпершыню паказаўся перад людзьмі з 13 чэрвеня — з таго моманту, як пачалася вайна з Ізраілем.
Ён узяў удзел у рэлігійным мерапрыемстве — жалобнай цырымоніі ў ноч Ашуры ў маўзалеі імама Хамейні, гаворыцца ў подпісах да фота і відэа, апублікаваных дзяржаўнымі СМІ Ірана, паведамляе DW.
Амаль цэлы месяц аятала не з’яўляўся на публіцы — іранскія СМІ распаўсюджвалі толькі тэкставыя і відэазвароты. Паўзлі чуткі пра хваробу 86-гадовага лідара і нават пра яго смерць.
Таксама паведамлялася, што падчас 12-дзённай вайны паміж Іранам і Ізраілем Хаменеі нібыта хаваўся ў падземным бункеры з абмежаваным доступам да знешніх камунікацый.