Разведка: на Раство Крэмль рыхтуе маштабную правакацыю з чалавечымі ахвярамі

Набажэнства ў адным з расійскіх храмаў

Набажэнства ў адным з расійскіх храмаў / РБК

“Крэмль рыхтуе маштабную правакацыю з чалавечымі ахвярамі”,паведамляе Служба знешняй разведкі Украіны.

Ведамства мяркуе, што гэта адбудзецца ў межах маштабнай спецаперацыі Крамля па зрыве мірных перамоваў пры пасярэдніцтве ЗША, першым этапам якой стаў так званы “напад на рэзідэнцыю Пуціна”.

"З высокай верагоднасцю мы прагназуем пераход ад маніпулятыўнага ўплыву да ўзброенай правакацыі з боку расійскіх спецслужбаў са значнымі чалавечымі ахвярамі. Чаканы час — напярэдадні або падчас святкавання Калядаў паводле юліянскага календара. Месцам правакацыі можа быць рэлігійны будынак або іншы аб'ект з высокім сімвалічным значэннем як у Расіі, так і на часова акупаваных тэрыторыях Украіны".

Як падкрэсліваюць у выведцы, рэжым Пуціна неаднаразова выкарыстоўваў гэтую тактыку ўнутры Расіі. Цяпер такая ж мадэль экспартуецца за мяжу, што ўскосна пацвярджаецца публічнымі заявамі вышэйшых расійскіх чыноўнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.