"За вярбоўку": супраць святара Аляксандра Кухты пачалі крымінальную справу

Святар Аляксандр Кухта

Святар Аляксандр Кухта / Новая газета. Балтия

Супраць святара Аляксандра Кухты заведзена крымінальная справа “за вярбоўку ці іншае ўцягванне ў экстрэмістскую дзейнаць” трэціх асоб.

“Ад 2 да 6 гадоў, між іншым! Так што, дарагія сябры і падпісчыкі, будзьце асцярожныя і ведайце, што я тут не проста хіханькі паказваю, а цягну вас у экстрэмізм. О, як!” напісаў Кухта ў сваім тг-канале.

Аляксандр Кухта — беларускі праваслаўны святар, які падтрымаў мірныя пратэсты 2020 года. У эміграцыі перайшоў з Маскоўскага патрыярхата ў Сусветны (Канстанцінопальскі), служыць у невялічкім беларускім прыходзе ў Вільні і працуе ў BySol.

Да таго ж айцец Аляксандр — аўтар папулярнага ютуб-канала “Батюшка ответит”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.