Трамп кажа, што Іран і Ізраіль спыняюць агонь. Ці так гэта? Эфір з Фрыдманам

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

У панядзелак увечары Іран ударыў па амерыканскіх базах ЗША па Блізкім Усходзе. Трамп застаўся такім паваротам падзей задаволены. Ён заявіў, што, па-першае, удары былі слабымі, па-другое, пра іх Тэгеран папярэдзіў, па-трэцяе, пыл выпушчаны — можна і за стол перамоваў. А праз пару гадзін амерыканскі прэзідэнт напісаў, што ад аўторка бакі спыняюць агонь. 

Ці сапраўды "12-дзённай вайне" канец? Чаго чакаць ад саміта НАТА ў Гаазе? Ці пераважыла вызваленне Ціханоўскага падзеі на Блізкім Усходзе і вярнула Беларусь у сусветную павестку? 

Гэта ды іншае ў 15:00 па Мінску абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.