У Беларусі хочуць забараніць увоз туалетнай паперы і запалак

Імпарт туалетнай паперы ў Беларусі хочуць забараніць

Імпарт туалетнай паперы ў Беларусі хочуць забараніць / pixabay.com

Канцэрн "Беллеспаперапрам" хоча вырашыць свае фінансавыя праблемы за кошт беларусаў.

Ведамства падрыхтавала праект пастановы Саўміна, якая ўводзіць часовае ліцэнзаванне імпарту некаторых тавараў з драўніны, вырабленых за мяжой. Каб падтрымаць беларускіх вытворцаў, канцэрн хоча абмежаваць імпарт запалак, туалетнай паперы, папяровых ручнікоў, абрусаў і сурвэтак з дапамогай ліцэнзавання на паўгода. Мяркуецца, што ліцэнзаванне запалак дапаможа захаваць апошні ў Беларусі завод па іх вытворчасці.

Таксама гэтай забаронай "Беллеспаперапрам" плануе змагацца з дыскрымінацыяй з боку гандлёвых сетак: яны з большай ахвотай прадаюць расійскую туалетную паперу і сурвэткі.

Праект пастановы вынеслі на грамадскае абмеркаванне на Прававым форуме Беларусі. Яно будзе праходзіць з 20 па 30 лістапада ўключна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.