Беларусь купляе палову ўсяго экспарту расійскай свініны

Мяса, ілюстрацыйнае фота

Мяса, ілюстрацыйнае фота / прэс-служба КДК

Пастаўкі свініны з Расіі ў Беларусь ад пачатку года павялічыліся на 44,6%. Па выніках дзевяці месяцаў яны склалі 94,3 тысячы тон.  

Паводле звестак Рассельгаснагляду, гэты аб'ём складае амаль палову ад усяго расійскага экспарту свініны сёлета, заўважыла выданне "Беларусы і рынак".

Таксама шмат свініны ў Расіі купляе Кітай. Сёлета расійскі экспарт у гэтую краіну вырас у два разы і па выніках дзевяці месяцаў склаў 55,6 тысячы тон. Такім чынам, Кітай заняў другое месца сярод імпарцёраў расійскай свініны.

У лік іншых буйных пакупнікоў уваходзяць В'етнам (44,1 тыс. тон), а таксама Казахстан, Арменія і Грузія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.