МАЗ працягвае губляць Расію: продаж грузавікоў упаў на 44%, аўтобусаў — на 42%

Беларускі вытворца страчвае свае пазіцыі на галоўным рынку збыту / 63.ru
Продаж грузавікоў МАЗ у Расіі за першыя дзевяць месяцаў 2025 года знізіўся на 44,8% у параўнанні з 2024 годам. Беларускі вытворца здолеў прадаць усяго 2260 адзінак тэхнікі, тады як годам раней — 4095 штук. Такія лічбы прыводзіць агенцтва "Аўтастат".
У верасні 2025 года МАЗ рэалізаваў на расійскім рынку 231 грузавік, у верасні 2024-га — 336 адзінак.
Не лепшая сітуацыя і з продажам аўтобусаў у Расіі. Нягледзячы на тое, што ў верасні ўдалося прадаць 30 аўтобусаў супраць 8 у 2024 годзе, па выніках дзевяці месяцаў зафіксавана падзенне на 42,7% — 192 прададзеныя адзінкі супраць 335 годам раней.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.