Толькі два аўтобусы МАЗ прадалі за ліпень у Расію

Аўтобус МАЗ

Аўтобус МАЗ / МАЗ

За ліпень 2025 года на расійскім рынку прададзеныя толькі два новыя аўтобусы Мінскага аўтамабільнага завода. Гэта ажно ў 14 разоў менш, чым годам раней (у ліпені 2024-га было 28). Пра гэта піша выданне "Позірк", якое прааналізавала даныя расійскага агенцтва "АСМ-холдынг".

Больш за ўсё аўтобусаў на расійскі рынак паставілі ў мінулым месяцы ПАЗ (РФ) — 413 (-11,2%), Yutong (Кітай) — 143 (-42,6%) і “Волгабас“ (РФ) — 67 (+76,3%).

МАЗ за студзень-ліпень гэтага года змог прадаць на расійскім рынку 134 аўтобусы. Летась за такі ж перыяд было прададзена 322 аўтобусы. Сёлета адзначаецца зніжэнне ў 2,4 разу.

Аўтобусы МАЗ рэгулярна загараюцца падчас руху. Такія здарэнні фіксаваліся як у Расіі, так і ў Беларусі. Прычынай гэтага называюць санкцыі, уведзеныя супраць завода заходнімі краінамі, якія пазбавілі яго часткі якасных камплектуючых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.