МАЗ выпаў з ТОП-5 продажаў цяжкіх грузавікоў у Расіі

У Расіі — рэзкае падзенне аб’ёму продажаў цяжкіх грузавікоў масай звыш 16 тон / onliner.by
Продажы цяжкіх грузавікоў МАЗ у Расіі за першыя сем месяцаў 2025 года ўпалі на 36% у параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года. Пры гэтым МАЗ упершыню за некалькі апошніх гадоў выпаў з ТОП-5 продажаў у Расіі.
Усё гэта адбываецца на фоне рэзкага падзення аб’ёмаў продажаў у Расіі цяжкіх грузавікоў масай звыш 16 тон за першыя сем месяцаў 2025 года. Паводле даных "Аўтастата", агульны аб’ём рэалізацыі новых машын склаў усяго 26 652 адзінкі, што на 57% менш, чым за аналагічны перыяд летась.
Так, кітайскі брэнд Shacman страціў 74% збытку, FAW — 68%, расійскі КамАЗ знізіў продажы на 20%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.