Продажы грузавікоў МАЗ у Расіі абваліліся ў першай палове 2025 года

Грузовой автомобиль МАЗ

Але доля МАЗа ўзрасла / abw.by

У Расіі ў першай палове 2025 года МАЗ прадаў 1668 цяжкіх грузавікоў, у той час як годам раней за гэты перыяд было прададзена 2515 машын. Падзенне склала 33,7%, піша Автостат.

Усяго ж рынак новых цяжкіх грузавікоў у Расіі скараціўся больш чым у два разы: прададзена толькі 22 тысячы машын, што на 55,9% менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Нягледзячы на агульнае падзенне рынку, доля МАЗа на расійскім рынку вырасла з 5% да 7,1%.

У чэрвені 2025 года МАЗ рэалізаваў 207 новых цяжкіх грузавікоў, умацаваўшы пазіцыі пятага па папулярнасці брэнда ў сегменце. У той час як кітайскія маркі страчвалі долю рынку, МАЗ змог трохі павялічыць сваю прысутнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.