У траўні ў Расіі выраслі продажы аўтобусаў МАЗ, якія добра гараць

МАЗ 203

Свежыя лічбы ад "Аўтастата" / Wiki

У траўні 2025 года МАЗ прадаў у Расіі 43 аўтобусы. Гэта ў пяць разоў больш, чым у траўні 2024 года, паведамляе агенцтва "Аўтастат". Цікава, што ўсе прададзеныя аўтобусы — гэта мадэль МАЗ 203, якая часта гарыць у Расіі.

Агулам жа продажы аўтобусаў у Расіі ў траўні 2025 года ўпалі на 50% у параўнанні з маем 2024 года.

У той жа час, продажы цяжкіх грузавікоў МАЗ у траўні 2025 знізіліся на 41% у параўнанні з аналагічным месяцам мінулага года: было прададзена 266 адзінак тэхнікі супраць 451 годам раней.

Падзенне назіралася і адносна красавіка 2025 года — тады МАЗ прадаў 319 новых цяжкіх грузавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.