Прыватным кампаніям у Беларусі дазволяць кіраваць дзяржпрадпрыемствамі

Мінскі трактарны завод, ілюстрацыйнае фота
Прыватныя кампаніі змогуць атрымліваць давернае кіраванне над дзяржаўнымі прадпрыемствамі. Адпаведную магчымасць плануецца замацаваць у беларускім заканадаўстве.
Пры гэтым прыватныя кіраўнікі змогуць атрымліваць дадатковае ўзнагароджанне за эфектыўную дзейнасць.
Адпаведныя змены ў дырэктыву Лукашэнкі №4 ад 31 снежня 2010 года падрыхтавала Міністэрства эканомікі. Праект указа апублікаваны сёння для грамадскага абмеркавання.
Агулам у дакуменце прапануюцца змены па 70 пунктах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.