Актывісты атакавалі вітрыну дзе захоўваецца карона Вялікабрытаніі
Карона брытанскіх манархаў / BBC
Актывісты арганізацыі Take Back Power атакавалі вітрыну дзе захоўваецца карона брытанскіх манархаў. Яна знаходзіцца ў лонданскім Таўэры.
У бок кароны былі кінутыя заварны крэм і яблычны крамбл. Але на шляху дэсертаў стала браніраванае шкло.
Паліцыя Лондана затрымала чацвярых удзельнікаў акцыі.
Арганізацыя Take Back Power, якая ўзяла на сябе адказнасць за акцыю, пазіцыянуе сябе як новая суполка негвалтоўнага грамадзянскага супраціву. Група заявіла, што зладзіла гэты перфоманс, каб запатрабаваць ад урада стварэння "Палаты народа", якая абклала б звышбагатых дадатковым падаткам і "навяла парадак у Брытаніі".