"Важна жыць тут і цяпер": прынц Уільям даў інтэрв'ю за куфлем піва

Прынц Уільям і Юджын Леві за куфлем піва

Прынц Уільям і Юджын Леві за куфлем піва / Apple TV+

Дзеці прынца Уільяма — Джордж, Шарлота і Луі — не карыстаюцца мабільнымі тэлефонамі. А Джордж ведае гісторыю лепш, чым ягоны тата. Пра гэта будучы кароль Вялікабрытаніі распавёў у інтэрв’ю актору Юджыну Леві для Apple TV+.

Размова, якая насуперак традыцыям, вялася не ў Віндзарскім палацы, а на шпацыры з сабаам і за куфлем піва ў пабе, тычылася будучыні — якой яе бачыць спадчыннік пасаду. Уільям мяруе, што традыцыі — гэта важна, але мінулае не мусіць перашкаджаць таму, што адбываецца ў наш час:

"Я думаю, што калі неасцярожна да гэтага падыходзіць, гісторыя можа аказацца цяжкай ношай і якарам, і можа ўзнікнуць адчуванне, што мінулае цябе душыць і вельмі моцна абмяжоўвае. І я думаю, што важна жыць тут цяпер".

Размову з зоркай “Амерыканскага пірага” у брытанскай прэсе называюць нестандартнай па мерках брытанскай маанархіі. Пытанні Леві і адказы Уільяма не былі ўзгоднены загадзя. “Мы ніколі яшчэ не бачылі Уільяма таккім адкрытым”, — кажуць крыніцы, блізкія да каралеўскай сям’і.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.