За "палітыку" асудзілі ўраджэнку Беларусі з брытанскім пашпартам

Сцяг Вялікабрытаніі, ілюстрацыйнае фота
Сем гадоў пазбаўлення волі прысудзілі 52-гадовай Юліі Феннер. Прысуд быў вынесены 21 жніўня, але праваабаронцам пра яго стала вядома толькі цяпер.
Жанчыне выставілі абвінавачанні паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Аднак сутнасць абвінавачванняў праваабаронцам "Вясны" невядомая. Да суда жанчыну трымалі ў СІЗА.
Юлія Феннер — ураджэнка Беларусі, яна мае два грамадзянства — беларускае і брытанскае.
Затрымалі жанчыну ўвесну 2024 года пры перасячэнні беларускай мяжы.
Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай.
Як заўважыў reform.news, даныя жанчыны супадаюць з данымі жонкі брытанскага дыпламата Марціна Феннера. Ён працаваў у брытанскай амбасадзе ў Беларусі ў 2000-2004 гадах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.