Брытанскую разведку МІ6 упершыню ўзначаліць жанчына

Блейз Метрэвелі

Блейз Метрэвелі / MI6

Брытанскую знешнюю разведку МІ-6 упершыню ўзначаліць жанчына — 47-гадовая Блейз Метрэвелі. Пра яе прызначэнне ў нядзелю абвясціла прэс-служба брытанскага ўрада, перадае Бі-Бі-Сі.

Ужо ўвосень Метрэвелі заменіць на гэтай пасадзе цяперашняга кіраўніка MI6 Рычарда Мура.

Метрэвелі паступіла на службу ў разведку ў 1999 годзе, калі была студэнткай Кембрыджа. Цяпер яна ўваходзіць у кіраўніцтва разведкі і ўзначальвае ў MI6 аддзел тэхналогій і інавацый. Раней яна займала розныя кіраўнічыя пасады ў службе контрразведкі — MI5.

MI6 займаецца зборам інфармацыі за мяжой, супрацьдзеяннем варожым дзяржавам і барацьбой з тэрарызмам.

Брытанскі прэм'ер Кір Стармер, які цяпер знаходзіцца ў Канадзе на саміце G7, сказаў, што прызначэнне адбываецца ў той час, калі краіна "сутыкаецца з пагрозамі беспрэцэдэнтнага маштабу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.