Гомельцам, якія засталіся без дома, даюць талоны на "рэчы першай неабходнасці"

Дапамога для гомельцаў з дома, дзе адбыўся выбух

Дапамога для гомельцаў з дома, дзе адбыўся выбух / тг-канал Уладзіміра Прывалава

Гомельскія ўлады раздаюць талоны на "рэчы першай неабходнасці" і ежу для маленькіх дзяцей жыхарам дома на вуліцы Косарава, дзе адбыўся выбух.

Як заўважыў "Штодзень", гэтую дапамогу атрымалі толькі тыя жыхары дома, чые кватэры былі дэмантаваныя. Такіх налічылі 11 чалавек.

Што можна будзе набыць на раздадзеныя талоны, не ўдакладняецца. На адным з фота бачна, што жанчына распісваецца у ведамасці, а каля яе ляжаць 4 сертыфікаты па 50 рублёў на пакупкі ва ўнівермагу "Гомель". Верагодна, гэта і ёсць "талоны на рэчы першай неабходнасці", і сума выплатаў складае 200 рублёў.

Таксама гомельцам абяцаюць на пачатку 2026 года зрабіць выплаты за кватэры, пашкоджаныя ў выніку выбуху. Прычыненую шкоду цяпер ацэньвае камісія. Гараджане, чые кватэры былі дэмантаваныя, атрымаюць таксама права здымаць жыллё ў арэнду. Пра замену кватэраў размова не ідзе.

Як паведамлялася раней, выбух у шматпавярховіку на вуліцы Косарава адбыўся 17 снежня. Мяркуецца, што гэта быў выбух бытавога газу. У выніку яго абваліліся пліты перакрыццяў на сёмым і восьмым паверхах. 22 снежня пад абваленымі канструкцыямі знайшлі цела жанчыны. Улады вырашылі дэмантаваць верхнія паверхі дома.

Гомельцам, якія засталіся без дома, даюць талоны на "рэчы першай неабходнасці"
Дапамога для гомельцаў з дома, дзе адбыўся выбух / тг-канал Уладзіміра Прывалава

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.