Пад заваламі ў гомельскай шматпавярхоўцы знойдзена цела загінулай жанчыны
Дом у Гомеле, у якім адбыўся выбух газа / БелТА
Пад заваламі ў гомельскай шматпавярхоўцы знойдзена цела загінулай жанчыны. Пра гэта паведамілі на паседжанні штаба па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі.
Трагедыя ў гомельскай шматпавярхоўцы адбылася 17-га снежня каля 13:00. На сёмым паверсе 10-павярховіка па вуліцы Косарава, 3, выбухнуў газ. Выбуховая хваля разбурыла перакрыцці паміж паверхамі.
Пад'езд, у якім адбыўся выбух, разбяруць з дзясятага па пяты паверх. Гарадскія ўлады плануюць выканаць гэтыя працы за двое сутак. Людзей на гэты час размесцяць у інтэрнатах. Некаторыя жыхары з пацярпелага пад'езда ўжо жывуць у гатэлі. Іх забяспечваюць гарачым харчаваннем. Дзецям набылі адзенне, школьныя прылады і канцтавары.