У Віцебскай вобласці перакуліўся аўтобус Брэст-Масква
Адзін чалавек загінуў / МВД
27 снежня каля 02:40 у Талачынскім раёне перакуліўся рэйсавы аўтобус. 43-гадовы кіроўца не справіўся з кіраваннем на зімовай дарозе, з’ехаў у правы па ходзе руху кювет і аўтобус перакуліўся.
У выніку аварыі загінула 53-гадовая жанчына. Астатніх 13 чалавек, якія знаходзіліся ў салоне, даставілі ў бальніцы Талачына і Оршы.
Траіх пасажыраў пасля агляду адпусцілі. Астатнія шпіталізаваныя ў хірургічнае і траўматалагічнае аддзяленні, адзін чалавек знаходзіцца ў рэанімацыі.