Жахлівая аварыя пад Слонімам — загінулі чатыры чалавекі
Аварыя пад Слонімам / МУС Беларусі
У жахлівай аварыі ў Слонімскім раёне загінулі чатыры чалавекі. Трагедыя адбылася 19 снежня каля 11:30.
Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, на пад'ездзе да Слоніма 22-гадовы кіроўца "Аўдзі" пайшоў на абгон і сутыкнуўся з "Фальксвагенам", які рухаўся ў спадарожным кірунку.
У выніку ДТЗ загінулі чатыры чалавекі — кіроўца і два пасажыры "Аўдзі", а таксама пасажыр "Фальксвагена". Яшчэ дваіх чалавек шпіталізавалі.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.
Следчыя пачалі крымінальную справу па ч. 3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб) Крымінальнага кодэкса. Усе акалічнасці здарэння высвятляюцца.
Аварыя пад Слонімам / МУС Беларусі
Аварыя пад Слонімам / МУС Беларусі