Сын Рамзана Кадырова трапіў у ДТЗ у Грозным? Што вядома
Адам Кадыров предположительно попал в ДТП / @adelimkhanov_95
Сын кіраўніка Чачні Рамзана Кадырова, Адам Кадыраў, меркавана трапіў у ДТЗ у цэнтры Грознага. Яго тэрмінова даставілі ў маскоўскую бальніцу. Пра гэта паведаміла расійскае выданне "Фортанга" са спасылкай на крыніцы. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль не паступала.
Картэж 18-гадовага Адама Кадырова нібыта трапіў у ДТЗ увечары 16 студзеня ў Грозным. Ён рухаўся на вялікай хуткасці і з чымсьці сутыкнуўся, пасля чаго машыны нібыта пачалі ўрэзвацца адна ў адну, піша тэлеграм-канал Ксеніі Сабчак "Осторожно, новости" са спасылкай на чачэнскія тэлеграм-каналы, апазіцыйныя сям’і Кадыровых. Аднак фота і відэа меркаванай аварыі СМІ не публікавалі.
Спачатку Кадырова-малодшага нібыта даставілі ў Рэспубліканскую клінічную бальніцу, дарогі да якой былі перакрытыя. Сэрвісы "Яндэкс" і 2GIS зафіксавалі заторы ў раёне меркаванай аварыі і бальніцы.
Расійскія СМІ сцвярджаюць, што Кадыраў-малодшы нібыта знаходзіцца ў рэанімацыі без прытомнасці. Пазней яны заявілі, што сына кіраўніка Чачні рыхтуюць да транспарціроўкі ў Маскву, а яго стан не выклікае трывогі. Некаторыя крыніцы кажуць, што Кадыраў-малодшы знаходзіцца ўжо ў Маскве.