У Пінску аўтамабіль пасярод бела дня праваліўся ў яму
ДТЗ у Пінску
У Пінску аўтамабіль пасярод бела дня праваліўся ў яму, раскапаную дарожнымі рабочымі. А разам з ім і 64-гадовая кіроўца, якую асляпіла яркае сонца.
Жанчына не пацярпела, чаго не скажаш пра яе Mitsubishi.
Міліцыя знайшла за што скласці пратаколы на ўсіх удзельнікаў ДТЗ. На 43-гадовага рабочага — за парушэнне правіл утрымання дарог. На кіроўцу — за парушэнне правілаў стаянкі транспартнага сродку.