Грамадзяне Беларусі пацярпелі ў ДТЗ пад Іркуцкам — там сутыкнуліся чатыры фуры

Аварыя пад Іркуцкам 

Аварыя пад Іркуцкам  / МНС Расіі

У Іркуцкай вобласці Расіі на трасе сутыкнуліся чатыры грузавыя аўтамабілі. Сярод пацярпелых і загінулых ёсць нашыя суайчыннікі.

"Вядома, што сярод загінулых і пацярпелых — грамадзяне Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі. Пра здарэнне праінфармавалі МЗС Кітая і Беларусі", — гаворыцца ў паведамленні губернатара вобласці Ігара Кобзева.

У расійскіх СМІ паведамляецца, што двое кіроўцаў у выніку ДТЗ загінулі на месцы, яшчэ дваіх шпіталізавалі з траўмамі. Адзін з іх пазней памёр, удакладняе Кобзеў. Пяты пацярпелы ад шпіталізацыі адмовіўся.

Іркуцкі губернатар не ўдакладніў, у ліку загінулых ці пацярпелых лічацца грамадзяне Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.